Home » Вывучаем беларускі правапіс

Вывучаем беларускі правапіс

Нагадваем, што 31 жніўня 2013 г. закончыўся  пераходны перыяд, вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пасля ўвядзення ў дзеянне новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года (далей – Правілы). У сувязі з гэтым установы агульнай сярэдняй адукацыі павінны кіравацца Правіламі ва ўсіх сферах выкарыстання пісьмовай беларускай мовы.

Пачынаючы з 2013/2014 навучальнага года ў час праверкі навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць Правілам, настаўнікі выпраўляюць і пры выстаўленні адзнакі ўлічваюць у адпаведнасці з Нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Падкрэсліваем, што пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове тэставыя заданні рыхтуюцца ў адпаведнасці з Правіламі.

Закон РБ Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі

З гісторыі беларускага правапісу

Змены ў новай рэдакцыі

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”