Home » Выхаваўчая работа

Выхаваўчая работа

Адным з асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі з’яўляецца забеспячэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі, па выхаванні навучэнцаў, у тым ліку па фарміраванні ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці, духоўна-маральных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця.

Выхаванне – гэта мэтанакіраваны працэс фарміравання духоўна-маральнай і эмацыянальна-каштоўнаснай сферы асобы навучэнца.

Мэта выхавання-фарміраванне рознабакова развітой, маральна сталай, творчай асобы навучэнца

Задачы выхавання: фарміраванне ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі; падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы; фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры; авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця; фарміраванне культуры сямейных адносін; стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы навучэнца.

Напрамкі выхаваўчай работы ў гімназіі: грамадзянска-патрыятычнае, ідэалагічнае, маральнае, эстэтычнае выхаванне, выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы, культуры здаровага ладу жыцця, гендэрнае, сямейнае, працоўнае і прафесійнае, экалагічнае выхаванне, выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці, культуры побыту і вольнага часу.

КЮВП

КЮІР

Аздараўленне

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”