- Нарадзілася 13.06.1999
- Нарадзілася і вырасла ў в. Чэрнікаўшчына Дзяржынскага раёна.
- Скончыла 11 класаў ДУА «Петкавіцкі ВПК Яс-СШ» (2016)
- Скончыла БДПУ ім. Максіма Танка, факультэт пачатковай адукацыі (2016-2020). Спецыяльнасць — пачатковая адукацыя. Зараз вучуся ў магістратуры БДПУ ім. Максіма Танка па сваёй спецыяльнасці.
- Людзі, якія аказалі ўплыў на станаўленне асобы:
На маё станаўленне асобы паўплываў кожны чалавек у маім жыцці. Мама і тата, якія заўсёды казалі, што ў мяне ўсё атрымаецца, выкладчыкі школы і універсітэта, якія вераць у тое, што я стану добрым настаўнікам і многія іншыя. І кожны ўклаў у маю галаву тое, чым я так заўзята хачу падзяліцца са сваімі вучнямі.
-
Лічу, што сапраўдны настаўнік — гэта прафесіянал сваёй справы, які здольны знайсці ключ да душы кожнага дзіцяці. Ён апора для дзяцей, калектыву і школы. Сапраўдны настаўнік — адданы сваёй справе, упэўнены ў тым, што робіць, бо ён працуе і вучыць з любоўю.
-
Мэта ўдзелу ў праграме «Настаўнік для Беларусі» — зрабіць усё магчымае, каб палепшыць працэс адукацыі і паказаць, што маладыя спецыялісты гатовы тварыць, поўныя ідэй і хочуць іх рэалізоўваць.
-
Летні інтэнсіў даў зразумець, што я іду па правільным шляху — шляху, які падарыў магчымасць працаваць з цудоўнымі людзьмі, пераймаць у іх вопыт і выкарыстоўваць яго ў сваёй працы. Я толькі пачынаю шлях настаўніка і пра такую падтрымцы можна было толькі марыць. Настаўнікі, куратары, метадысты, удзельнікі праграмы — апора, якая прывядзе адукацыю да яе лепшага стану.
-
Я мару, што праз два гады праграма, нашы праекты актыўна развіваюцца, а мы, атрымліваючы асалоду ад вынікаў, працягваем тварыць.
-
Школа патрэбна для таго, каб быць навігатарам нерэальных патокаў інфармацыі, якіх цяпер больш і больш. Яна патрэбна для зносін з сябрамі і ворагамі, дасягненняў і няўдач, якія спрыяюць сталасці дзіцяці — развіццю гнуткасці, уменню прымаць благое і добрае, ўзбагачае ўнутраны свет. Школа вучыць дзіця думаць, а не атрымліваць веды, як лічыцца.
Home » Дубоўская Анастасія Аляксандраўна