Home » Летапіс гімназіі

Летапіс гімназіі

Дзяржынская беларуская гімназія (першая назва гімназіі) як установа новага тыпу была створана ў 1991 годзе на базе СШ № 3 з паглыбленым вывучэннем замежных моў. Дырэктар Мірон Мікалай Уладзіміравіч.
Асноўнай мэтай узнікнення гімназіі было стварэнне ўмоў, у якіх можа развівацца свабодная і адказная асоба, чалавек, орыентаваны на дабрыню і актыўнае сацыяльнае ўзаемадзеянне, прафесіянал у любой галіне.
У 1997 годзе гімназія паспяхова прайшла акрэдытацыю. Дырэктар Мірон Мікалай Уладзіміравіч.
У 2005 годзе – атэстацыю. Дырэктар Сухнат Васілій Анатольевіч.
У 2005 годзе Дзяржынская беларуская гімназія была перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі«Гімназія г.Дзяржынска».
Гімназія эфектыўна функцыянуе на працягу 32 гадоў. За гэтыя гады са сцен нашай навучальнай установы выйшлі 1703 выпускнікі, з іх 463 (361+102) былі ўзнагароджаны залатым і сярэбраным медалямі (27 %).
Высокая якасць адукацыі пацвярджаецца дадзенымі рэйтынгаў школ, паспяховым удзелам вучняў у алімпіядах, конкурсах творчых, праектных, даследчых работ, паступленнем выпускнікоў у дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі на бюджэтную аснову, сярод якіх БДУ, БНТУ, МДЛУ, БДЭУ, БДМУ і іншыя.

Версия на русском языке

У 2001 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Сяржант Кацярына ўзнагароджана дыпломам першай ступені па беларускай мове. (Настаўнік Няверава В. А.)

У 2002 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Сяржант Кацярына ўзнагароджана дыпломам трэцяй ступені па беларускай мове. (Настаўнік Няверава В. А.)

У 2003 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Доўнар Яўген узнагароджаны дыпломам трэцяй ступені па матэматыцы. (Настаўнік Сухнат Т. В.)

У 2004 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Міськевіч Дар’я ўзнагароджана дыпломам першай ступені па беларускай мове. (Настаўнік Тугай В. В.)

У 2005 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Варапай Алёна ўзнагароджана дыпломам другой ступені і Баранава Анастасія дыпломам трэцяй ступені  па беларускай мове. (Настаўнік Тугай В. В.)

У 2006 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Дулуб Кацярына ўзнагароджана дыпломам першай ступені па англійскай мове (настаўнік Ціханава В.Э.); Баранава Анастасія-дыпломам першай ступені і Варапай Алёна дыпломам другой ступені па беларускай мове. (Настаўнік Тугай В. В.); Шышкін Сяргей і Красноўская Мілена-дыпломамі трэцяй ступені па хіміі. (Настаўнік Варанецкая А.М.); Кадлубовіч Алёна-дыпломам трэцяй ступені па гісторыі. (Настаўнік Жук С.А.); Гарбунова Алена — дыпломам трэцяй ступені па матэматыцы. (Настаўнік Валахановіч Т. В.)

У 2006 Гімназія г. Дзяржынска стала пераможцам спаборніцтва сярод устаноў адукацыі»за стварэнне аптымальных умоў для развіцця і ўдасканалення адукацыі ў Мінскай вобласці». Дырэктар Доўнар Міхаіл Люцыяновіч.

У 2007 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Дулуб Кацярына ўзнагароджана дыпломам першай ступені і Валахановіч Аляксей — Дыпломам трэцяй ступені па англійскай мове. (Настаўнік Ціханава В.э.); Барысаў Максім — Дыпломам другой ступені па інфарматыцы. (Настаўнік Доўнар М.Л.); Шышкін Сяргей і Красноўская Мілена — дыпломамі трэцяй ступені па хіміі. (Настаўнік Варанецкая А.М.); Кадлубовіч Алена Дыпломам трэцяй ступені па гісторыі. (Настаўнік Жук С. А.)

У 2007 годзе гімназія г. Дзяржынска стала пераможцам спаборніцтва сярод устаноў адукацыі «За стварэнне аптымальных умоў для развіцця і ўдасканалення адукацыі ў Дзяржынскім раёне». Дырэктар Доўнар Міхаіл Люцыянавіч.

У 2009 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Багрова Дар’я ўзнагароджана дыпломам другой ступені па беларускай мове. Настаўнік Лысак А. С.

У 2010 годзе гімназія стала пераможцам у раённым этапе абласнога спаборніцтва «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» ў намінацыях «Лепшая ўстанова адукацыі ў арганізацыі навучальнага працэсу» сярод гімназій і «Лепшая ўстанова адукацыі ў арганізацыі выхаваўчага працэсу». Дырэктар Давідовіч Таццяна Міхайлаўна.

У 2010/2011 навучальным годзе гімназія была Рэспубліканскай эксперыментальнай пляцоўкай па апрабацыі кантрольна-дыягнастычных матэрыялаў выпускнога іспыту па англійскай  мове за курс сярэдняй школы.

У 2011 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Дзідзюля Анастасія атрымала дыплом першай ступені па беларускай мове. (Настаўнік Тугай В.В.); Мірон Дар’я — дыплом трэцяй ступені па англійскай мове. (Настаўнік Аляксеева Т. В.)

У 2011 годзе гімназія стала пераможцам спаборніцтва сярод устаноў адукацыі Мінскай вобласці ў намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі ў арганізацыі фінансава-гаспадарчай дзейнасці». Дырэктар Каладзінская Людміла Леанідаўна.

У 2012 годзе гімназія стала пераможцам спаборніцтва сярод устаноў адукацыі Мінскай вобласці ў намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі ў арганізацыі вучэбнай дзейнасці». Дырэктар Каладзінская Людміла Леанідаўна.

У 2012 годзе выпускніца гімназіі Бандарчык Ганна атрымала 100-бальны вынік у цэнтралізаваным тэсціраванні па матэматыцы. Настаўнік Матусевіч Т.Н.

У 2012 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Трацэўскі Аляксей атрымаў дыплом другой ступені па матэматыцы (настаўнік Сухнат Т.У.), Дзідзюля Анастасія — дыплом другой ступені па беларускай мове. Настаўнік Тугай В.В.

У 2013 годзе гімназія г. Дзяржынска заняла 1 месца ў раённым спаборніцтве «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі». Дырэктар Каладзінская Людміла Леанідаўна.

У 2013 годзе 2 выпускнікі гімназіі Сіняк Сяргей і Сіняк Віктар атрымалі бальны вынік у цэнтралізаваным тэсціраванні па матэматыцы. Настаўнік Валахановіч Т.В.

У 2014 годзе гімназія заняла 1 месца ў намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі ў арганізацыі вучэбнага працэсу» у спаборніцтве «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» сярод устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна.
Па рэйтынгу Міністэрства адукацыі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання ў 2014 годзе Гімназія г. Дзяржынска ўвайшла ў ТОП-100 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2014 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Чарняўскі Даніла атрымаў дыплом першай ступені па геаграфіі (настаўнік Рагожкіна С.Р.)
У 2014/2015 навучальным годзе гімназія з’яўлялася пляцоўкай для ажыццяўлення рэспубліканскага эксперыментальнага праекта “Апрабацыя мадэлі незалежнай выніковай атэстацыі вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі»
У 2015 годзе навучэнцы гімназіі атрымалі 3 дыпломы першай ступені і 1 дыплом трэцяй ступені ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

У 2015 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Чэрвоны Кірыл атрымаў дыплом першай ступені па англійскай мове (настаўнік Ракава Т .В.), Хмара Вадзім  і Мазго Глеб — дыпломы першай ступені па матэматыцы (настаўнік Караневіч А. Г.) і Трацэўскі Аляксей — дыплом трэцяй ступені па інфарматыцы. (Настаўнік Трацэўская Л. Б.)

З кастрычніка 2015 года дырэктарам гімназіі працуе Паўхлеб Людміла Станіславаўна.
У 2016 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Хмара Вадзім і Мазго Глеб узнагароджаны дыпломамі трэцяй ступені па матэматыцы (настаўнік Караневіч А.Г.) і Слабадзянюк Расціслаў — дыпломам трэцяй ступені па хіміі. (Настаўнік Маціеўская Л.М.)

У 2016 годзе выпускнік гімназіі Аўсіевіч Уладзіслаў атрымаў стобальны вынік у цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове . Настаўнік Мінько К. А.; Макарчык Вадзім-па фізіцы. Настаўнік Доўнар М. Л.

У 2016 годзе гімназія паспяхова прайшла пацверджанне акрэдытацыі.
У 2016/2017 навучальным годзе гімназія з’яўляецца пляцоўкай для ажыццяўлення рэспубліканскага эксперыментальнага праекта “Апрабацыя мадэлі мабільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі з выкарыстаннем электронных навучальных матэрыялаў.”
У 2017 годзе  ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Хмара Вадзім атрымаў дыплом першай ступені па матэматыцы, Гармаза Аляксандра-дыплом трэцяй ступені па матэматыцы (настаўнік Караневіч Е.Г.) і Слабадзянюк Расціслаў — дыплом трэцяй ступені па хіміі. (Настаўнік Маціеўская Л. Н..)
Па выніках абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў па развіцці рэгіянальнай сістэмы адукацыі па выніках 2016 года у намінацыі «Лепшая гімназія, ліцэй» – Гімназія г. Дзяржынска стала лаўрэатам конкурса – заняла 3 месца сярод гімназій і ліцэяў Мінскай вобласці. Дырэктар Паўхлеб Л.С.

Па выніках абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў па развіцці рэгіянальнай сістэмы адукацыі па выніках 2017 года у намінацыі «Лепшая гімназія, ліцэй» – Гімназія г. Дзяржынска стала пераможцам конкурса – заняла 1 месца сярод гімназій і ліцэяў Мінскай вобласці. Дырэктар Паўхлеб Л.С.

У 2018  годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Хмара Вадзім атрымаў дыплом другой ступені па матэматыцы, Гармаза Аляксандра-дыплом трэцяй ступені па матэматыцы (настаўнік Караневіч А. Г.) і Бахта Раман — дыплом трэцяй ступені па англійскай мове (настаўнік Аляксеева Т. В.)

У 2018 годзе выпускніца гімназіі Гармаза Паліна  атрымала  100-бальны вынік у цэнтралізаваным тэсціраванніі  па англійскай мове. Настаўнік Аляксеева Т.В.

З  верасня 2018 года  гімназія з’яўляецца пляцоўкай для ажыццяўлення рэспубліканскага інавацыйнага праекта  «Укараненне мадэлі STEAM-адукацыі як сродка допрофильной падрыхтоўкі ва ўстанове адукацыi» Па выніках абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў па развіцці рэгіянальнай сістэмы адукацыі па выніках 2018 года у намінацыі «Лепшая гімназія» – Гімназія г. Дзяржынска стала пераможцам конкурса – заняла 2 месца сярод гімназій Мінскай вобласці. Дырэктар Паўхлеб Л.С.

Прыступкі педагагічнага майстэрства калектыву адзначаны шматлікімі ганаровымі граматамі, дыпломамі, адмысловымі прэміямі не толькі раённага, абласнога, але і рэспубліканскага, а таксама міжнароднага ўзроўню.

Па выніках 2019 года Гімназія   г. Дзяржынска прызнана пераможцам ў намінацыі «Лепшая арганізацыя сацыяльнай сферы». Дырэктару гімназіі Паўхлеб Людміле Станіславаўне быў уручаны пераходны кубак і дыплом Дзяржынскага райвыканкама. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія г. Дзяржынска» занесена на Дошку гонару Дзяржынскага раёна.

Па выніках 2020 года Гімназія г. Дзяржынска прызнана пераможцам у намінацыі «Лепшая гімназія» ў раённым конкурсе «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі «на лепшую арганізацыю работы ўстаноў сістэмы адукацыі Дзяржынскага раёна па выніках 2020 года». Дырэктар Повхлеб Людміла Станіславаўна.

У 2021 годзе навучэнец 11 » А «класа Філіповіч Цімафей атрымаў дыплом трэцяй ступені ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Англійская мова». Настаўнік Ракава Т.В.

У 2022 годзе выпускнік гімназіі Салаўёў Данііл атрымаў стобальны вынік у цэнтралізаваным тэставанні па матэматыцы. Настаўнік Кісель Е.Р.

У 2023 годзе Лінкевіч Дар’я атрымала стобальны вынік на цэнтралізаваным экзамене па беларускай мове (настаўнік Волчанка А.І.) і Юржыц Марыя — 100 балаў на цэнтралізаваным экзамене па матэматыцы. (Настаўнік-Няфёдава А. М.)

Гімназіі г. Дзяржынска — 25 гадоў: святкуем разам!

Думкі вучняў аб гімназіі сабрала настаўніца беларускай мовы і літаратуры, выпускніца гімназіі Кацярына Аляксандраўна Мінько.

Мысли вслух, или Вас здесь ждут…

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”