Край, пяшчотаю заварожаны,
У непаўторнай сваёй красе.
Край, вясёлкамі упрыгожаны,
Што на крылах бусел нясе.
Край з рамонкамі і валошкамі,
Край з усмешкай i дабрынёй,
Край з Аленкамі i Сярожкамі,
Край з дзіцячаю чысцінёй.
Край блакітны, дзе неба свеціцца,
Дзе бяроз беластвольных гай,
Дзе naгopкі зялёнай лесвіцай
Узбягаюць на небакрай.
Дзе ў сэрцах няма варожасці,
Кожны брат табе i сваяк,
Дзе агеньчык любой ваколіцы
Асвятляе твой далягляд.
Дзе матулі- з усмешкай ласкаваю,
А бацькі- са слушным наказам.
Беларусь мая! 3 цудам, з казкаю,
3 мудрым словам, без здзекаў, абразы.
3 добрай песняю, з цёплым сонейкам,
I з пяшчотнаю раніцай светлай.
Беларусь мая, сінявокая!
Край адзіны i запаветны!