Загад міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2022 № 401 «Аб зацвярджэнні Правілаў педагагічных работнікаў»
Дзяржаўны і грамадскі статус педагагічнага работніка вызначае, што педагагічны работнік з’яўляецца ўзорам прафесіяналізму і бездакорнай рэпутацыі. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу абавязаны паважаць гонар і годнасць педагагічных работнікаў.
У сваёй дзейнасці педагагічныя работнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:
1. Рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі.
2. Будаваць працу на аснове безумоўнай ўзаемнай павагі годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег.
3. Добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі. Пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм.
4. Фарміраваць ў навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця.
5. Быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін.
6. Праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах.
7. У рамках заканадаўства захоўваць таямніцу асабіста даверанай інфармацыі.
8. Спрыяць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве.
9. Выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы.
10. Знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.