Тэма: Нарматыўнае прававое і вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2013/2014 навучальным годзе
Мэта: вызначэнне прыярытэтных накірункаў дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па рэалізацыі зместу нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па пытаннях выкладання прадмета ў 2013/2014 навучальным годзе; стварэнне ўмоў для прафесійнага ўдасканалення педагогаў; арыентацыя на выкарыстанне сучасных падыходаў да арганізацыі заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі і тэндэнцыямі развіцця філалагічнай адукацыі.
Форма правядзення: : інструктыўна-метадычная нарада
Пытанні для абмеркавання:
Навукова-метадычны блок
1.Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў 2013/2014 навучальным годзе. Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення.
Мойса Т.І., метадыст РВМК
2. Вучэбна-метадычная літаратура па беларускай мове і літаратуры.
Кушкіна І.А., кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання,
настаўнік ДУА “Гімназія г.Фаніпаля”
Практычны блок
1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры за 2012/2013 навучальны год.
Мойса Т.І., метадыст РВМК
2. Дзейнасць рэсурснага цэнтра па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Нісцюк А.І., настаўнік ДУА “Гімназія №1 г.Дзяржынска”
3. Падрыхтоўка і правядзенне прадметнага тыдня.
Лапцева Л.М., настаўнік ДУА “Велікасельскі ВПК ДС-БШ”
4. Фарміраванне ў вучняў умення карыстацца слоўнікамі і даведачным матэрыялам.
Гарбатоўская А.І., настаўнік ДУА “Гімназія г.Дзяржынска”
5. Актыўныя формы работы на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Макеенка В.А.., настаўнік ДУА “Станькаўская сярэдняя школа ім. М.Казея”
6. Шляхі фарміравання арфаграфічнай пільнасці вучняў.
Шпакоўская С.Л., настаўнік ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска”
6. Планаванне работы раённага метадычнага аб’яднання і метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2013/2014 навучальны год.
Мойса Т.І., метадыст РВМК
7. Выпрацоўка рэкамендацый.