Главная » Секцыя настаўнікаў гісторыі, грамадазнаўства

Секцыя настаўнікаў гісторыі, грамадазнаўства

 

 

Тэма: Арганізацыя  адукацыйнага працэсу і метадычнай работы па гісторыі і грамадазнаўстве ў 2013/2014 навучальным годзе

Мэта: стварэне  ўмоў для паспяховай падрыхтоўкі да новага навучальнага года, аптымальных спосабаў арганізацыі адукацыйнага працэсу і павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства; засваенне настаўнікамі зместу і патрабаванняў нарматыўнай прававой дакументацыі, канцэпцыі, стандарта прадметнай вобласці; вызначэнне напрамкаў развіцця метадычнай і вучэбнай работы па гісторыі і грамадазнаўстве ў 2013/2014 навучальным годзе.

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

 

Вучэбна-метадычны блок.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Аналіз вынікаў вучэбных дасягненняў за 2012/2013 навучальны год і асаблівасці арганізацыі навучання і выхавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2013/2014 навучальным годзе.

                                                                             Бурынская Г.Ю., метадыст ВМК

  1. Арганізацыйна-метадычныя асаблівасці адукацыйнага працэсу ў выкладанні гісторыі і грамадазнаўства ў 2013/2014  навучальным годзе. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі  Беларусь “ Аб выкладанні вучэбных  прадметаў “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі” ў 2013/2014 навучальным годзе” і “Аб выкладанні вучэбнага прадмета “Грамадазнаўства” ў 2013/2014 навучальным годзе”:

Протас А.Э., кіраўнік раённага МА

3. Нарматыўныя прававыя акты па гісторыі і грамадазнаўстве на 2013/2014 навучальны год (вучэбныя планы, прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па гісторыі і грамадазнаўстве, факультатыўныя заняткі)

Крыловіч В.А.,  ДУА “Негарэльская базавая школа №2”

4. Адукацыйныя стандарты па прадметах “Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўства”, нормы адзнак вучэбнай дзейнасці.

Трэццякова К.А., ДУА “Негарэльская сярэдняя школа №1”

5. Рэкамендацыі па выкарыстанні вучэбнай і метадычнай літаратуры, электронных сродкаў навучання.

                                      Борыс Н.А., ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Дзяржынска”

  1. Прэзентацыя  вопыту работы ўдзельніка абласной творчай групы па грамадазнаўстве.

 Протас А.Э., ДУА “ Сярэдняя школа №1 г. Фаніпаля”

7. Практыка самаадукацыі – выстава метадычных матэрыялаў, прадстаўленых педагогамі раёна. Прэзентацыя прафесійнага партфоліа настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства раёна, матэрыялаў па самаадукацыі, з курсаў павышэння кваліфікацыі.

Настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства раёна

Практычны блок.

Вызначэнне зместу, асноўных мэт і задач метадычных аб’яднанняў на 2013/2014 навучальны год.

1. Аналіз эфектыўнасці работы раённых метадычных фавміраванняў у 2012/2013 навучальным годзе, асноўныя вынікі, праблемы, актуальныя напрамкі дзейнасці на ўдасканаленні прафесійных кампетэнцый педагогаў (аналіз анкетавання).

Бурынская Г.Ю., куратар накірунку

  1. Абмеркаванне планавання работы метадычных фарміраванняў на 2013/2014 навучальны год.

Протас А.Э., кіраўнік раённага МА

Выпрацоўка рэкамендацый

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж