Тэма: Узаемадзеянне ўстаноў адукацыі, структур МУС і МНС па павышэнні ўзроўню бяспекі жыццядзейнасці вучняў
Мэта: забеспячэнне якасці адукацыі і прафесійнага майстэрства педагогаў у галіне выкладання прадмета “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада
Пытанні для абмеркавання
Навукова-метадычны блок.
1. Нарматыўнае прававое, навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў 2013/2014 навучальным годзе:
- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Паўхлеб Л.С., галоўны спецыяліст
- Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні АБЖ у 2013/2014 навучальным годзе».
Жук У. У., настаўнік АБЖ ДУА «Гімназія г.Дзяржынска»,
- Вучэбна-метадычнае забеспячэнне арганізацыі адукацыйнага працэсу па АБЖ у 2013/2014 вучальным годзе.
Шалягіна А.В., настаўнік АБЖ ДУА « СШ №2 г. Дзяржынска»
Практычны блок.
- Шляхі фарміравання адказных бяспечных адносін да бяспекі асобы і грамадства.
Чыжэўскі В.С., настаўнік АБЖ ДУА «Негарэльская СШ №1»
2. Міжведамаснае ўзаемадзеянне па пытаннях навучання дзяцей АБЖ.
Жук У. У., настаўнік АБЖ ДУА «Гімназія г.Дзяржынска»
3. Фарміраванне практычных уменняў і навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці навучэнцаў на ўроках АБЖ.
Настаўнікі АБЖ раёна
Выпрацоўка рэкамендацый