У суботні дзень педагогі, вучні гімназіі, бацькі прынялі ўдзел у спартыўна-канцэртным свяце — наведалі таварыскі матч по футболе паміж камандамі Мінскай вобласці і ЗАТ 2-гі нацыянальны канал, які прайшоў у рамках рэспубліканскай акцыі “Мы разам”.
Для вучняў 7 класаў прайшла спартландыя. Гімназісты таксама наведалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Юны стралок” і “Гуляем у футбол”.
У шосты гімназічны дзень таксама працавалі наступныя гімназічныя аб’яднанні па інтарэсах – “Чароўная палітра”, “Рукадзельніца”, “Юны журналіст”, “ФотаАРТ”, “KAPUśNIACZEK”, “Tęcza”, “Гімназічны тэатр” і “Беларускі тэатр”.
Вучні 9-11 класаў наведалі факультатыўныя заняткі па фізіцы і біялогіі, а вучні 2 “М”-9 “М” класаў – факультатыўныя заняткі музычнага накірунку.
У гімназічную суботу прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа.
Вучні 4 “А” класа наведалі Эколага-біялагічны цэнтр і прынялі ўдзел у майстар-класе па аква-макіяжы.
Піянеры дружыны “Спадчына” і актывісты ПА ГА “БРСМ” сталі ўдзельнікамі традыцыйных гімназічных акцый, прымеркаваных да Дня сталых людзей (01.10) і Дня настаўніка (03.10) – “Дом без адзіноты” і “Клопат”, а таксама паўдзельнічалі ў фотаакцыі “Усміхайся – не здавайся!”, прысвечанай Сусветнаму дню ўсмешак.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.