Главная » Навiны » ВІНШУЕМ З ПЕРАМОГАЙ!

ВІНШУЕМ З ПЕРАМОГАЙ!

IMG_694824-25 кастрычніка 2015 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў VI абласны турнір юных матэматыкаў.

Па выніках папярэдняга рэйтынгу ў адборачных    баях  удзельнічалі 11  каманд:

Зборная горада Салігорска
Зборная Барысаўскага раёна
Зборная Нясвіжскага раёна
Зборная Чэрвеньскага раёна
ДУА «Смалявіцкая раённая гімназія»
ДУА «Гімназія № 1 г. Старыя Дарогі »
Зборная Слуцкага раёна
Зборная Клецкага раёна
ДУА «Гімназія г. Дзяржынска »
ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Салігорска »
ДУА «Мінскі раённы ліцэй»

У адным з баёў першага дня турніру  каманда гімназіі  стала пераможцам   і прыняла ўдзел  у асноўным фінальным баі, у якім  змагаліся 5 наймацнейшых каманд па выніках першага дня. Зборная   каманда гімназіі  ў складзе вучняў 10 класа  Ярмалкевіча Уладзіміра,  Камок Кацярыны,  Алейнікавай Аляксандры  і вучняў 9 класаў Хмары Вадзіма, Мазго Глеба і Гармазы Аляксандры  стала пераможцам турніру і ўзнагароджана Дыпломам I ступені! img099

 Віншуем і жадаем далейшых поспехаў,  натхнення  і новых перамог  членам каманды, кіраўніку каманды — настаўніку матэматыкі  Валахановіч Таццяне Уладзіміраўне — і выпускнікам гімназіі Гарбуновай Алене Уладзіміраўне (другі кіраўнік каманды), Сіняку Сяргею, Сіняку Віктару і Юркевіч Веры!


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *