Главная » Навiны » Дзелімся вопытам

Дз Колледж

Дзелімся вопытам

У народзе гаварылі «Ад вучэння набірайся розуму, а ад майстра -спрыту».
Каб паказаць свой спрыт, у настаўніка ёсць шмат разнастайных спосабаў трансляцыі свайго педагагічнага вопыту. Гэта і настаўніцтва, і распаўсюджанне вопыту праз інтэрнэт-рэсурсы і публікацыі, і ўдзел ў прафесіянальных конкурсах майстэрства, і ўдзел у метадычных аб’яднаннях рознага ўзроўню, майстар-класах.
У сераду, 15 верасня, настаўнікі пачатковых класаў гімназіі чарговы раз мелі магчымасць прадэманстраваць свой вопыт слухачам Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Так, настаўніца пачатковых класаў Калечыц І.П. са сваімі выхаванцамі, вучнямі 2А класа, адправілася ў падарожжа ў Свет Прафесій. Другакласнікі пазнаёміліся з асобнымі прафесіямі, паспрабавалі сябе ў ролі розных спецыялістаў і агучылі свае мары: «Кім я хачу стаць у будучым?» Дзеці зрабілі вывад: любая праца, калі да яе адносіцца сур’ёзна, адказна — нялёгкая. І заслугоўвае павагі.
Ільюшэнка Л.І. разам з першакласнікамі «шукалі восень». Вучні 1А класа даведаліся, чаму адбываецца змена пор года, успомнілі прыкметы восені, з геаметрычных фігур склалі асенні лес, пабылі ў ролі чараўнікоў і дапамаглі Восені размаляваць бярозкі адпаведна свайму настрою.
Большасць дарослых у сваіх навыках выяўленчага мастацтва дасягаюць не многа звыш таго, што ўмелі ва ўзросце 9-10 гадоў. І калі такія навыкі разумовай дзейнасці, як мова, почырк, па меры сталення чалавека змяняюцца, то развіццё навыка малявання ў большасці спыняецца яшчэ ў раннім дзіцячым узросце.
Звычайна дарослыя са страхам успрымаюць прапанову што-небудзь намаляваць. Майстар-клас па маляванню нетрадыцыйнымі сродкамі, арганізаваны настаўнікамі Голец А.А. і Мазур Н.І. паказаў і даказаў, што маляваць можа кожны! А поспех залежыць ад правільна падабраных метадаў і прыёмаў.
Голуб Н.Ф. і Дошчачка І.І. арганізавалі для слухачоў інтэрактыўную пляцоўку па правілах дарожнага руху: «ПДР вывучай — разам з намі выконвай»!
Удзельнікі пляцоўкі павінны былі адказаць на пытанне: Чаму дзеці нас не чуюць, грэбуюць нашымі парадамі і клопатам? Для гэтага слухачам было прапанавана стаць на месца дзяцей, перажыць іх эмоцыі, зразумець, што натацыі, доўгія размовы, празмерная апека не прыводзяць да жаданага выніку. Навучыць выконваць правілы дарожнага руху можна толькі на практыцы, а не на словах. Кожны дарослы павінен сам выконваць ПДР і быць прыкладам для свайго дзіцяці.
Мазур Н.І., настаўніца пачатковых класаў


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”