Навучэнцы 2 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартландыі “Мама, тата, я – здаровая сям’я”, якая прайшла ў рамках IX абласнога бацькоўскага схода “Здаровая сям’я – аснова грамадства і дзяржавы”. Актывісты ПА ГА “БРСМ”, піянеры дружыны “Спадчына” прынялі актыўны ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці спартландыі.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе да Дня экалагічных ведаў (15.04) “Давайте будем беречь Планету!”. Навучэнцам 5 класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у КТС “Краіна замкаў”, прымеркаванай да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін (18.04).
Навучэнцы 6 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “The World of Wonders”, якая прайшла ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-stream”; навучэнцы 8 класаў – у КТС “Формула здароўя”; навучэнцы 4 класаў – у брэйн-рынзе “Правы і казкі”.
У суботні дзень гімназісты таксама сталі ўдзельнікамі раённай алімпіяды “Алімпіядныя надзеі” па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Біялогія”, “Геаграфія”, “Інфарматыка”, “Гісторыя” “Беларуская мова і літаратура” і IX абласнога бацькоўскага схода “Здаровая сям’я – аснова грамадства і дзяржавы”.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.