19 лютага 2016 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №14 г. Маладзечна» адбылася вочная абарона работ абласнога этапу конкурсу «ТэхнаІнтэлект».
У секцыі «Матэрыялы ў тэхніцы» Салаўёў Ягор заняў першае месца за абарону праекта, выкананага сумесна з Краўцовай Анастасіей (навучэнцы 11 «А» класа) пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Доўнара Міхаіла Люцыянавіча.
Слінка Канстанцін, навучэнец 9 «В» класа, заняў першае месца у секцыі «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне». Кіраўнік — настаўнік біялогіі Слінка Святлана Уладзіміраўна.
Абодва праекты будуць прадстаўлены ў заключным этапе VII РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ НАВУКОВА-ТЭХНІЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ вучнёўскай моладзі «ТЭХНАІНТЭЛЕКТ», які адбудзецца 15-17 сакавіка 2016 года на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.
Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!




















