Главная » Галерэя » Рэпетыцыйнае тэсціраванне ў 2026/2027 навучальным годзе

Рэпетыцыйнае тэсціраванне ў 2026/2027 навучальным годзе

test-boy-2

УА “Рэспубліканскі  інстытут кантролю ведаў “ праводзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне  абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі ў тры этапы.  Першы  этап рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі г. Дзяржынска праводзіцца ў кастрычніку (20, 21, 24, 27, 28, 31 кастрычніка)  лістападзе  і снежні 2026 года.  (Дадатковыя даты будуць дабаўлены пазней)

Праходзячы рэгістрацыю,  вы выбіраеце дзень і прадмет, па якому вы жадаеце прайсці тэсціраванне.

  • Увага!  Зарэгістравацца на рэпетыцыйнае тэсціраванне можна ТОЛЬКІ на сайце рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў праз свой кабінет карыстальніка.
  • Калі Вы ўпершыню ўдзельнічаеце ў рэпетыцыйным тэсціраванні для рэгістрацыі неабходна зайсці на сайт   и стварыць свой кабінет карыстальніка папярэдне вывучыўшы памятку ўдзельніка РТ тут.

Кошт тэсціравання па адным вучэбным прадмеце – 14,50 беларускіх рублёў.

!!! ВАЖНА: Аплата ажыццяўляецца толькі з дапамогай сістэмы “Разлік” адзінай разліковай прасторы (АРІП) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем асабовага рахунку ўдзельніка, які вы атрымаеце пры рэгістрацыі.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 96693, 8029 7710902.

Адказны арганізатар тэсціравання Мігура Галіна Яўгеньеўна


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *