Вучні 5-10 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, прысвечанага Дню нараджэння ГА “БРПА”.
У рамках Дня здароўя былі арганізаваны спаборніцтвы па кросе (з мэтай выяўлення кандыдатаў у зборную гімназіі для ўдзелу ў спаборніцтвах па восеньскім легкаатлетычным кросе), спаборніцтвы па футболе для зборных каманд 6, 7 і 8 класаў, а таксама спаборніцтвы па валейболе (для зборных каманд 6, 7 і 8 класаў). Прайшоў конкурс “Меткі стралок” (дартц). Вучні 9-11 класаў змаглі таксама паспаборнічаць у футболе і валейболе.
У гімназічную суботу прайшлі першыя заняткі міжшкольнага педагагічнага класа.
Вучні і бацькі 8 “М” класа прынялі ўдзел у працоўным дэсанце па добраўпарадкаванню каб. №10.
Піянеры дружыны “Спадчына” прынялі актыўны ўдзел у раённым піянерскім свяце, прысвечаным 25-годдзю ГА “БРПА”, “Мы — разам!”. Вучаніца 8 “В” класа, Папова Лізавета, актывістка вучнёўскага самакіравання гімназіі, сакратар ДРП стала ўдзельніцай Міжнароднага злёта “Піянеры 21 стагоддзя”, які прайшоў у г. Мінску з 11 па 13 верасня 2015г.


