28 сакавіка 2015 г. вучні, педагогі і бацькі нашай гімназіі падтрымалі ініцыятыву працоўных калектываў Дзяржынскага раёна аб правядзенні раённага суботніка і прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі сваёй установы, Брацкіх могілак і сквера імя героя Савецкага Саюза Мікалая Шарко. Мэта правядзення раённага суботніка 28.03.2015г. — падрыхтоўка і правядзенне святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аказанне матэрыяльнай дапамогі і сацыяльнай падтрымкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, прывядзенне ў належны стан помнікаў і абеліскаў.[mudslide:picasa,0,gymndz.school,6132284522568170609]