30 красавіка вучні пачатковых класаў нашай гімназіі наведалі Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Дадзеная экскурсія была арганізавана ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Мы ў памяці захоўваем герояў імёны” (30.04-09.05.2015).
Як вядома, вёска Хатынь з’яўляецца сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У час экскурсіі па мемарыяльным комплексе хлопчыкі і дзяўчынкі бліжэй пазнаёміліся з трагічнай гісторыяй Хатыні. Яны таксама даведаліся аб тым, што ў час Другой сусветнай вайны лёс Хатыні напаткаў 628 беларускіх вёсак, 186 з якіх так і не былі адноўлены.
Усе ўдзельнікі экскурсіі былі моцна ўражаны убачаным і пачутым. Напрыканцы наведвання Хатыні маленькія гімназісты ўсклалі кветкі да помнікаў.