З 01 па 20 чэрвеня 2015г. на базе нашай гімназіі будуць працаваць тры лагеры з дзённым знаходжаннем:
- аздараўленчы лагер “Дружба”,
- профільны лагер “Эрудыт”,
- лагер працы і адпачынку “Пчолка”.
У аздараўленчы лагер “Дружба” мы запрашаем вучняў 1-4 класаў. У лагеры “Дружба” дзяцей чакаюць:
- гульні на свежым паветры,
- спартыўныя турніры і эстафеты,
- конкурсы і віктарыны,
- экскурсіі,
- прагулкі ў парк, ГДК,
- кінатэатр “Эра” і многае іншае.
У профільным лагеры “Эрудыт” мы будзем рады бачыць вучняў 5-8 класаў. У лагеры “Эрудыт” дзецям будуць прапанаваны:
- віртуальныя падарожжы,
- пазнавальныя гульні,
- конкурсныя праграмы,
- спартландыі,
- прагулкі на свежым паветры …
У лагер працы і адпачынку “Пчолка” мы запрашаем вучняў 8 класаў. У рамках дадзенага лагера ў вучняў гімназіі будзе магчымасць папрацаваць і атрымаць сваю першую заработную плату на базе гімназіі і ў ААТ “Крутагор’е – Петкавічы”, а таксама прыняць удзел у цікавых выхаваўчых мерапрыемствах!
Сябры! Мы чакаем вас у школьных лагерах і жадаем усім вам самых карысных, самых цікавых, самых незабыўных канікул!
Адміністрацыя гімназіі