Патрабаванні да афіцыйна-дзелавога стылю адзення і знешняга выгляду навучэнцаў 1-11 класаў гімназіі былі абмеркаваны на пасяджэнні педагагічнага савета 28.08.2015г., а таксама на пасяджэнні савета гімназіі 31.08.2015г.
Афіцыйна-дзелавы стыль адзення з’яўляецца абавязковым для ўсіх навучэнцаў 1-11 класаў гімназіі.
Строгі стыль адзення стварае ў гімназіі дзелавую атмасферу, неабходную для вучэбных заняткаў, дысцыплінуе навучэнцаў, развівае эстэтычны густ і культуру адзення.
Чытаць Палажэнне аб афіцыйна-дзелавым стылі і знешнім выглядзе навучэнцаў тут