9 кастрычніка 2015 года вучням 5-х класаў гімназіі пашчасціла трапіць на адзін з урокаў фінансавай пісьменнасці, якія традыцыйна праводзіць “Белаграпрамбанк” для сваіх самых маленькіх патэнцыйных кліентаў.
Радасці дзяцей не было межаў, бо ўрок аказаўся займальным і пазнавальным. Акрамя таго, самым дапытлівым па выніках віктарыны былі ўручаны карысныя прызы. І ўсе без выключэння атрымалі ў падарунак прыгожа аформленую кнігу на беларускай мове, прысвечаную фінансавым пытанням, напісаную ў даступнай форме.
Калі яшчэ дадаць тое, што сам Агрык у выглядзе раставой лялькі быццам сышоў з экрана адукацыйнага фільма і завітаў да нас у госці, то можна зразумець эмоцыі 5-цікласнікаў. З Агрыкам можна было сфатаграфавацца і нават паразмаўляць.
У выніку затрачаны час не прапаў дарма, а пайшоў усім на карысць. Інфармацыя, прадстаўленая банкам у мультымедыйнай форме, была цікавай і патрэбнай не толькі дзецям, але і дарослым удзельнікам мерапрыемства – настаўнікам.
Дзякуй “Белаграпрамбанку” за магчымасць даведацца новае, пададзеную у такой мілай забаўляльнай форме. Вучні з задавальненнем удзельнічалі у віктарыне і нават здзіўлялі сваімі адказамі вядучых. А цяпер у вольную хвілінку будуць чытаць яркія падарункавыя выданні. І яшчэ: прыемна, што ўрок праводзіўся на прыгожай сучаснай беларускай мове.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
класны кіраўнік 5 “М” класа,
Мінько Кацярына Аляксандраўна