Пачтовая Валерыя Юр’еўна
14 гадоў
ДУА “Гімназія г.Дзяржынска”
+375295552961
г. Дзяржынск, вул. Ціхая, 5-41
Вартавыя памяці
Брацкія могілкі ў Дзяржынску размешчаны па вуліцы 1-й Ленінскай так, што кожны раз, калі я іду ў школу, праходжу міма іх. У гэты момант усе мае думкі сціхаюць. Я гляджу на прыгожыя чырвоныя кветкі, на чорныя абеліскі з імёнамі, на белыя каменьчыкі… І так неяк сумна на сэрцы становіцца, а пасля трывожныя думкі, як хваля, напаўняюць мою галаву: «А што, калі ў яго была жонка? Можа, той пакінуў дзетак сіротамі? А ён, можа, меў бы вялікую будучыню…» І ўсё больш, і больш, і больш…
Мы шчаслівыя, што маем над галавой мірнае неба на працягу 80 гадоў… Калі задумацца, то разумееш: кожны дзень сотні людзей гінуць у страшэнных абставінах вайны. Салдаты коштам свайго жыцця абараняюць радзіму, свой родны кут. Большасць з іх гіне на полі бою, назаўсёды пакідаючы крывавыя сляды болю і гора на сэрцах іх сяброў і родных. Не перадаць словамі, які жах і хваляванне на працягу ўсёй вайны сядзяць у грудзях усіх тых, хто меў зносіны або хаця б ведаў прызваных на вайну – самае страшэннае і вусцішнае месца на ўсім белым свеце. Былі некаторыя шчасліўцы, якія вярталіся дадому, — тады не было меры шчасця ўсёй вёсцы. Але, на жаль, часцей за ўсё боль і жах быў апраўданы, бо вельмі невялікая частка ваенных перажыла ўсе жахі вайны. І менавіта для тых, хто не вярнуўся з вайны, робяцца брацкія могілкі. Беларусы заўсёды ўвекавечвалі памяць пра герояў, якія аддалі жыццё з радзіму. А такіх перыядаў у ХХ стагоддзі было шмат. Гэта добра бачна, калі даведацца пра гісторыю Брацкіх могілак у Дзяржынску. Пройдземся па іх са мной…
Усяго там размешчана 10 пахаванняў воінаў, якія загінулі ў гады Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Сярод іх – 4 індывідуальныя магілы, 3 – брацкія, 3 месцы масавага пахавання.
У цэнтры Брацкіх могілак прыцягвае ўвагу помнік-скульптура “Савецкі воін з дзяўчынкай” вышынёй больш за 5 метраў (разам з пастаментам), усталяваны 9 мая 1959 года. Воін і дзяўчынка стаяць, абняўшыся, з сумна нахіленымі галовамі ў знак глыбокага смутку, які яны адчуваюць, гледзячы на магілы загінуўшых і ведаючы, што з намі побач няма кожнага трэцяга…
Злева бачым мармуровы помнік на Брацкай магіле чырвонаармейцаў, якія загінулі ў гады Грамадзянскай вайны 1918-1921 гг. пры вызваленні Койданава ад войск буржуазнай Польшчы. Іх перазахавалі з супрацьлеглага боку вуліцы.
Далей стаіць помнік на Брацкай магіле С.Рыжака, Н.Яраслаўцава, В.Арметава, якія гераічна загінулі 19 чэрвеня 1942 года, прыкрываючы адыход партызан на чыгуначным участку Негарэлае-Коласава.
Брацкая магіла партызан А.Лабецкага і А.Ішчука таксама адносіцца да гадоў Вялікай Айчыннай вайны. Надпіс на помніку гучыць так: “Вечная слава партызанам, якія палі ў баях за незалежнасць нашай радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
У Брацкай магіле савецкіх воінаў пахаваны 49 байцоў, якія загінулі ў пачатку 1943 года пры вызваленні горада ад захопнікаў. Імёны 198 салдат не ўстаноўлены…
У наступнай магіле пахаваны падпольшчыкі С.Рэбрын і С.Быстрымовіч, якія загінулі смерцю храбрых. Апошні ўзарваў гранатай сябе і немцаў, як Герой Савецкага Саюза Марат Казей.
Асобна стаіць магіла 22-гадовага Канстаціна Касцюка, які загінуў, трапіўшы ў засаду, у 1943 годзе.
Таксама асобна пахваны Пётр Нісцюк, маёр тэхнічнай службы, які памёр у 1956 годзе, быў узнагароджаны 5 медалямі і 3 ардэнамі…
У 1979 годзе ўсе помнікі на могілках былі рэстаўраваныя.
Як бачым, Брацкія могілкі могуць многае расказаць нам пра наша мінулае, яго герояў. На мой погляд, кожны хаця б раз на год павінен наведваць гэтыя месцы вечнага смутку і памяці. Мы з класам ходзім прыбіраць Брацкія могілкі вясной і восенню, аддаючы даніну павагі загінуўшым. І абавязкова наведваем іх ў Дзень Перамогі 9 мая і ў Дзень незалежнасці 3 чэрвеня.
Гэта вельмі важна, каб кожны хаця б на хвіліну задумваўся, якім коштам далося нам усё, што бачым навокал, а асабліва – свабода і мірнае неба. Трэба памятаць, успамінаць і цаніць усе, што зрабілі для нас ваенныя. І Брацкія могілкі ў Дзяржынску – добры напамін пра ўсё гэта.