
З 19 па 28 красавіка 2025 года ў гімназіі г.Дзяржынска пройдзе тэматычная дэкада “Прафесіі ад А да Я”.
Мэта дэкады: стварэнне інфармацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае прафесійнаму самавызначэнню.
Задачы:
• фарміраваць прафесійную культуру асобы, культуру працоўнай дзейнасці, каштоўнасныя адносіны навучэнцаў да працы, сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці;
• садзейнічаць праектаванню навучэнцамі сваіх жыццёвых і прафесійных планаў, ідэалаў будучай прафесіі і магчымых мадэляў дасягнення высокай кваліфікацыі ў ёй;
• узаемадзейнічаць з бацькоўскай грамадскасцю па пытаннях прафесійнага станаўлення навучэнцаў. Запрашаем да ўдзелу ў мерапрыемствах дэкады навучэнцаў, бацькоў і педагогаў. Выбар будучай прафесіі — справа адказная і складаная. Толькі пры цесным узаемадзеянні магчыма зрабіць выбар правільна!