У суботні дзень вучні 4-10 класаў гімназіі прынялі ўдзел у Дні здароўя, падчас якога вучні 6 класаў змаглі паспаборнічаць у спартыўнай гульні “Два агні”, вучні 7-10 класаў – у піянерболе, стральбе, валейболе, шашках і настольным тэнісе, а вучні 4 класаў гімназіі – у лоўкасці, сіле і вынослівасці ў спартландыі з удзелам вучняў 4 класаў ДУА “СШ №2 г. Дзяржынска”.
Гімназісты таксама наведалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Юны стралок”, “Тайквандо”, “Гуляем у футбол” і секцыю па баскетболе.
Вучні 5-8 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі майстар-класа “Окунемся все мы вместе в атмосферу Поднебесной”, у рамках якога яны змаглі не толькі пагутарыць на кітайскай мове з гасцямі гімназіі, але і навучыліся вырабляць сапраўдныя кітайскія іерогліфы ў выглядзе выцінанкі.
Вучні 4 класаў актыўна паўдзельнічалі ў гульні-віктарыне “Тэрыторыя праў чалавека”, прымеркаванай да Міжнароднага дня правоў чалавека (10.12), а вучні 8 “М” класа – у турніры “Знаўцы права”, таксама прысвечаным гэтай даце.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Яго вялікасць футбол”, “У свеце прафесій” і інш.
Вучні 9 класаў сталі ўдзельнікамі чарговага пасяджэння клуба “Інфа”, якое праходзіла ў рамках Тыдня інфарматыкі, фізікі і астраноміі. Затым ім была прапанавана інтэлектуальная гульня “Каханне з першага погляду да… інфарматыкі”.
Вучні 3 і 7 класаў сталі ўдзельнікамі навагодняй акцыі “Працуе майстэрня Дзеда Мароза”, падчас якой яны змаглі падрыхтаваць упрыгожванні для гімназічных кабінетаў.
Безумоўна, самым яркім суботнім мерапрыемствам стаў прыём вучняў 5 класаў у піянеры. Абстаноўка была вельмі ўрачыстая. Гімназістаў павітала дырэктар гімназіі Паўхлеб Л.С. Пасля, па традыцыі, да вучняў звярнуліся актывісты піянерскай дружыны “Спадчына”. Яны расказалі пра дзейнасць ГА “БРПА” і акрэслілі тыя задачы, якія павінны вырашаць на сваім далейшым шляху юныя піянеры. Затым пяцікласнікі далі піянерскую клятву і ім былі завязаны піянерскія гальштукі.
Вучні 2 “М” класа наведалі Эколага-біялагічны цэнтр. А вучні 7 “А” і 7 “М” класаў здзейснілі экскурсію ў г.Мінск, дзе яны змаглі наведаць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы. Навучэнцы міжшкольнага педагагічнага класа ў суботні дзень наведалі БДПУ імя М. Танка.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.