Главная » Навiны » Нашымі далонямі — цяпло роднаму слову

Нашымі далонямі — цяпло роднаму слову

У рамках Тыдня клуба «Крынічка» ў нашай гімназіі адбылася інтэрактыўная акцыя пад назвай «Далоні роднай мовы». Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы і выхаванне павагі да спадчыны.
На працягу дня вучні з вялікім задавальненнем далучаліся да творчага працэсу. Кожны жадаючы мог выразаць папяровую далоньку і напісаць на ёй слова, якое яму асабліва падабаецца ў беларускай мове, выклікае ўсмешку альбо якога ніхто не ведае. Калідоры гімназіі напоўніліся цёплымі і мілагучнымі словамі: «Дзякуй», «Каханне», «Люстэрка», «Шчырасць», «Буська», «Валошка», «Мроя «, «Хмарачос», Дзівосы», «Чароўнасць», «Суніцы», «Дранік», «Папараць-кветка», «Абрус», «Знічка», «Вэлюм», «Світанак» і многімі іншымі.
Вучні ператварылі звычайныя папяровыя далоні ў сапраўдны скарб нацыянальных слоў!
На сцяне з’явіўся цэлы «букет» далоняў, якія сімвалізуюць адзінства і любоў да роднай мовы. Кожная далонь — як часцінка душы, якую вучні адкрылі для прыгожага беларускага слова.
Акцыя паказала, што беларускае слова жыве і гучыць у сэрцах нашай моладзі.
Выстава нагадвае нам, наколькі багатая і прыгожая наша родная мова. Дзякуй усім, хто далучыўся!

Мінько К. А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *