Навучэнцы 2, 5-10 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога былі арганізаваны спартландыя “Вясёлыя старты” (2 класы), спаборніцтвы па піянерболе (5-6 класы), спаборніцтвы па валейболе (7 класы), спаборніцтвы па баскетболе (8, 9 класы), турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, спаборніцтвы па шашках, настольным тэнісе (5-9 класы).
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Пісьменнікі-юбіляры”, “Умей сказць “не”” і інш. А навучэнцам 5 “М” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у круглым стале, прысвечаным 60-гадоваму юбілею У. Ягоўдзіку.
Навучэнцы 9 класаў прынялі ўдзел у рабоце творчай майстэрні да Дня ўсіх закаханых, якая прайшла ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-stream”.
Навучэнцы, якія наведваюць заняткі па кітайскай мове, таксама выраблялі “валянцінкі” і вучыліся складаць святочнае віншаванне на кітайскай мове.
Навучэнцы 3-6 класаў у суботні дзень наведалі мабільны 3D-планетарый, дзе ім былі прапанаваны пазнавальныя відэаролікі на тэму здаровага ладу жыця, правіл паводзін пры надзвычайных выпадках, а таксама забаўляльныя мультфільмы.
Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына” працягнулі рыхтавацца да ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу каманд падтрымкі “Піянерскія іскры”.
У рамках гімназічнай суботы прайшоў Вечар адпачынку, прысвечаны Дню ўсіх закаханых.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.