Главная » Навiны » Конкурс чытальнікаў

Конкурс чытальнікаў

11 сакавіка ў гімназіі ў межах Тыдня беларускай і рускай славеснасці адбыўся  конкурс чытальнікаў твораў Кандрата Крапівы, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Ва ўтульнай атмасферы сабраліся 20 аматараў беларускай літаратуры – вучні 5-11 класаў. Журы і ўсе прысутныя гледачы атрымалі сапраўднае задавальненне ад вострага і трапнага слова байкі, ад эмоцый і выразнасці, з якімі чыталіся на памяць усе творы. Кожны ўдзельнік дэкламаваў па-свойму і таму,  хоць некаторыя байкі і паўтараліся, яны ўсе гучалі абсалютна па-рознаму. Мы яшчэ раз запэўніліся, колькі таленавітых дзяцей навучаюцца ў нашай гімназіі. Дыпломы будуць уручаны на закрыцці тыдня 14  сакавіка, у панядзелак.

К.А. Мінько, настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *