З 21 па 25 сакавіка ў розных гарадах Беларуі прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Матэматыкі спаборнічалі ў горадзе Гомелі. Вучні 9 класа нашай гімназіі Мазго Глеб і Хмара Вадзім узнагароджаны дыпломамі III ступені па матэматыцы!
Алімпіяда па хіміі праходзіла ў горадзе Мінску. Слабадзенюк Расціслаў, вучань 10”А” класа, узнагароджаны дыпломам III ступені па хіміі!
Віншуем вас, ганарымся вамі і жадаем далейшых перамог!
Выказваем шчырую падзяку настаўніку матэматыкі Караневіч Алене Генадзьеўне і настаўніку хіміі Маціеўскай Ларысе Мікалаеўне!