У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Гуляем у футбол”. Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Чароўная палітра”, “Гімназічны тэатр”, “Юны журналіст”, “Жывое слова дзіцяці”, “Беларускі тэатр”.
Навучэнцы 2 “В” класа прынялі ўдзел у пазнавальным уроку “Чернобыль 30 лет спустя”; навучэнцы 5 класаў – у пазнавальнай гульні “Is Keeping Traditions Fun? Easter”, арганізаванай у рамках дзейнасці клуба аматараў замежных моў “X-Stream”; навучэнцы 7 класаў – у пазнавальным турніры “Тварам да здароўя”.
Навучэнцы 10 класаў, педагогі гімназіі ў суботні дзень сталі ўдзельнікамі працоўнай акцыі па добраўпарадкаванню тэрыторыі гімназіі “Чыстая гімназія – чысты горад!”. У выніку правядзення акцыі тэрыторыю гімназіі ўпрыгожылі саджанцы туі, шаравіднай вярбы, елкі і сасны.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Мы і наша Зямля”. Навучэнцам 6 “Б” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у круглым стале “Чарнобыль: легенда, быль, падзея”, прымеркаваным да Дня памяці Чарнобыльскай трагедыі (26.04).
У суботні дзень гімназісты таксама сталі ўдзельнікамі вочнага тура дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Руская мова і літаратура” і фестывалю аматараў дзіцячай польскай паэзіі, які прайшоў у г. Мінску.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.





















