Даша Мірон, выпускніца гімназіі 2011 года, у гэтым годзе паспяхова скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Дзякуючы сваім дасягненням у час вучобы, актыўнай жыццёвай пазіцыі і выдатным поспехам Даша стала ўдзельніцай Рэспубліканскага балю выпускнікоў.
Лепшыя з лепшых, гонар і надзея нашай краіны, атрымалі запрашэнне на Рэспубліканскі баль з удзелам Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Урачыстае мерапрыемства сабрала ў Палацы Незалежнасці больш за 250 маладых спецыялістаў, якія праявілі свае таленты не толькі ў вучобе, але і ў навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай сферах жыцця, сталі пераможцамі алімпіяд і конкурсаў. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў маладых людзей з атрыманнем дыпломаў аб вышэйшай адукацыі. Лепшым выпускнікам і педагогам вышэйшых навучальных устаноў Аляксандр Рыгоравіч ўручыў спецыяльныя лісты аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта. А яшчэ Дашы даручылі выступіць у адказ ад імя ўсіх запрошаных на баль выпускнікоў. Чытаць падрабязней тут
Мы ганарымся нашай выпускніцай Дар’яй Мірон і жадаем далейшых поспехаў!