У першую суботу верасня навучэнцы 4 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартландыі “Вясёлыя старты”, навучэнцы 7-8 класаў – Свята здароўя і спорту, прымеркаванага да пачатку новага навучальнага года.
У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”. Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці – “Хор”, “Танец”, “Тэатр”, “Інструментальны ансамбль”, “Вакальны ансамбль” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Новыя кнігі”, “Пра цябе, мой родны горад, я з любоўю раскажу!”, “Нам далі запавет мір берагчы”, “У. Ліпскі: жыццё і творчасць”.
Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына” мелі магчымасць наведаць 3D-планетарый, а затым – ЦТДіМ у рамках Тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі.
Ярка і запамінальна прайшла сусрэча навучэнцаў гімназіі з удзельнікамі міжнароднага прабега міру і гармоніі. Госці гімназіі расказалі дзецям аб узнікненні звышмарафона “Бег міра”, аб яго ідэях і сэнсе. Пасля вучні паказалі ўдзельнікам прабегу канцэртную праграму, прысвечанаю міру і ўзаемаразуменню паміж народамі.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.,
педагог-арганізатар Будаеў М.С.