24 верасня ў ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна” прайшло пасяджэнне раённага Савета ГА “БРПА”. Піянерскую дружыну “Спадчына” прадставілі вучаніца 9 “В” класа Папова Лізавета і вучаніца 7 “В” класа Рагожкіна Наталля.
У ходзе мерапрыемства дзяўчаты прэзентавалі гімназічныя мерапрыемствы да Дня нараджэння ГА “БРПА” і ўнеслі прапановы па святкаванню 95-годдзя піянерскай арганізацыі. Акрамя гэтага, дзіцячыя актывісты абмеркавалі, які ён, піянер 21 стагоддзя, з якімі праблемамі ён можа сутыкнуцца і як іх вырашыць.
Па выніках правядзення дзелавой гульні вылучыліся лідары. Шляхам адкрытага галасавання быў абраны новы састаў дзіцячай палаты РС ГА “БРПА”. У склад гэтага органа раённага Савета ўвайшла і Рагожкіна Наталля, якая, дарэчы, таксама з’яўляецца старшынёй піянерскай дружыны гімназіі. Віншуем Наталлю з гэтым гонарам! Жадаем ёй поспехаў і новых дасягненняў!
Педагог-арганізатар
Будаеў М.С.