У суботні дзень навучэнцы 4 “А”, 4 “Б” класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў па рухомай гульні “Два агні”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Юны стралок”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай і выхаваўчай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі гурткоў.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з новай літаратурай і выданнямі ў рамках тэматычных выстаў “Чытаем разам з сябрамі”,
Цікава і карысна шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для маленькіх акцябрат – навучэнцаў 2 класаў. Яны сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа “Акцябрацкае сяброўства”, якую правялі з імі педагогі ЦТДіМ.
Пасяджэнне гімназічнага клуба аматараў замежных моў “X-Stream” у суботні дзень прайшло ў форме моўнага кафэ “Аre You a Foody?”. Навучэнцы 8 класаў з задавальненнем расказвалі аб тым, як яны прыгатавалі стравы, прынесеныя імі з дому, частавалі адзін аднаго. І ўсё гэта – на англійскай мове!..
Навучэнцы пачатковай школы наведалі ў суботні дзень ЭБЦ; а выхаванцы аб’яднанняў па інтарэсах “Спартыўнае арыентаванне” і “Турызм і спартыўнае арыентаванне” – РЦТіК, дзе яны прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах “Вязка турыстычных вузлоў”. Неабходна адзначыць, што навучэнец 8 “М” класа Башмакоў Уладзімір у чарговы раз стаў пераможцам дадзенага турыстычнага спаборніцтва.
Запамінальнай стала субота і для навучэнцаў 5 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі, бацькі, педагогі сталі удзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства Дзень гімназіста. Больш падрабязна аб гэтым мерапрыемстве можна будзе таксама даведацца на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.