Главная » 25 пытанняў да 25-годдзя гімназіі

25 пытанняў да 25-годдзя гімназіі

 

  1. У якім годзе адчыніла свае дзверы сярэдняя школа № 3? (1961)
  2. Назавіце прозвішча, імя і імя па бацьку першага дырэктара Дзяржынскай беларускай гімназіі (Мірон Мікалай Уладзіміравіч)
  3. Паглыбленае вывучэнне якога прадмета прадугледжвалася ў першыя гады існавання гімназіі? (замежная мова)
  4. Які настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 3 быў удастоены звання “Заслужаны настаўнік БССР”? (Бурынская Галіна Юльянаўна)
  5. Якую назву мае гімназічная студыя эстраднай песні? (“Новыя імёны”)
  6. Які настаўнік нашай гімназіі з’яўлеяцца сябрам клуба паэтаў Дзяржыншчына “Вытокі”? (Хацкевіч Аксана Яўгеньеўна)
  7. На якой вуліцы першапачаткова размяшчалася сярэдняя школа № 3? (вул. Першамайская)
  8. Якая выпускніца нашай гімназіі стала ўдзельніцай міжнароднага песеннага конкурсу “Еўрабачанне”? (Анастасія Віннікава)
  9. Хто ўзначальваў гарадскі аддзел адукацыі ў год адкрыцця гімназіі? (Вацлаў Іванавіч Матусевіч)
  10. Пералічыце ўсе гімназічныя клубы? (Эка, Гармонія, Інтэлект, Юны валейбаліст, X-Stream, Крынічка, Інфа, Кліа)
  11. Якую назву мае штомесячная гімназічная газета? (“Лаві момант”)
  12. Колькі настаўнікаў англійскай мовы выкладаюць у гімназіі? (21)
  13. У якім годзе гімназія атрымала цяперашнюю назву? (2005)
  14. Пералічыце прадпрыемствы і арганізацыі, якія з’яўляюцца шэфамі гімназіі? (ДЭМЗ, ПМК-190, Крутагор’е-Петкавічы)
  15. Хто зараз з’яўляецца кіраўніком школьнага музея баявой славы? (Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік)
  16. Якія ветэраны піянерскага руху працуюць у нашай гімназіі? (Людміла Іванаўна Захарава і Таццяна Іосіфаўна Храловіч)
  17. Колькі намеснікаў мае дырэктар гімназіі? (6)
  18. Хто з’яўляецца заснавальнікам гімназічнага аркестра народных інструментаў? (Грамыка Іван Анісімавіч)
  19. Якую назву мае орган вучнёўскага самакіравання гімназіі? (магістрат)
  20. Якая птушка з’яўляецца сімвалам нашай гімназіі? (сава)
  21. Хто з’яўляецца аўтарам словаў і музыкі  гімна гімназіі? (Тарайковіч К.Л., Бандак А.М., Шабронаў М.Т.)
  22. Хто ў 2016/2017 вучэбным годзе з’яўляецца галоўным магістрам гімназіі? (Пякарчык Аляксандр)
  23. Колькі вакон гімназіі выходзяць на 1-Ленінскую вуліцу? (107)
  24. Колькі вучэбных кабінетаў у гімназіі? (58)
  25. Якое самае распаўсюджанае імя сярод настаўнікаў гімназіі? (Святлана, Міхаіл)

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж