Настаўніцтва — гэта мастацтва, праца не менш тытанічная,
чым праца пісьменніка або кампазітара,
але больш цяжкая і адказная. Настаўнік
звяртаецца да душы чалавечай не праз музыку,
як кампазітар, не з дапамогай фарбаў, як мастак, а напрамую.
Выхоўвае сваімі ведамі і любоўю, сваім стаўленнем да свету.
(Д. Ліхачоў )
Прафесія педагога — адна з найважнейшых у сучасным свеце. Сёння настаўнік павінен быць вельмі крэатыўным, добрым, спагадлівым, уважлівым да дзяцей і кампетэнтным у сваёй прафесіі. З мэтай развіцця творчага патэнцыялу, прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў у Дзяржынскім раёне праходзіць другі этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».
У гэтым конкурсе прымаюць удзел 3 педагогі нашай гімназіі: настаўнік гісторыі Бурцава Святлана Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хацкевіч Аксана Яўгенаўна і настаўнік пачатковых класаў Калпак Іна Сяргееўна. Яны ўжо паўдзельнічалі ў завочных і вочных турах конкурсу: падрыхтавалі праект адкрытага ўрока, прэзентацыю свайго вопыту педагагічнай дзейнасці, прайшлі псіхолага — педагагічнае тэсціраванне. З 16 студзеня педагогі-ўдзельнікі конкурсу даюць адкрытыя ўрокі ў незнаёмым класе.
Усе канкурсанты — кваліфікаваныя настаўнікі, у кожнага свае любімыя метады навучання, розныя формы работы, вопыт і тэхналогіі. Спадзяёмся, што яны годна вытрымаюць усе этапы конкурсу.
Пры правядзенні адкрытага ўрока ў 8 класе 17 студзеня Бурцава Святлана Уладзіміраўна паказала добрае валоданне вучэбным матэрыялам, уменне аптымальна і рацыянальна выкарыстоўваць метады навучання і павышэння зацікаўленасці навучэнцаў у вывучэнні гісторыі.
Хацкевіч Аксана Яўгенаўна прадэманструе сваё майстэрства 20 студзеня , Калпак Інна Сяргееўна – 23 студзеня!
Жадаем нашым педагогам паспяховага ўдзелу ў наступных этапах конкурсу!
Намеснік дырэктара Г.Я. Мігура
Фотарэпартаж з урока гісторыі: