Беларусь… У гэтым кароткім слове – неабдымнасць. З аднаго слова нараджаецца мноства карцін. Яны, быццам наплываючы, змяняюць адна адну: белыя бярозы, гаі, прастор палёў. Музыкай льецца перазвон нашых рэк і азёр. Вучні гімназіі прынялі ўдзел у міжнародным дыстанцыйным конкурсе прэзентацый «Сцяжынкамі роднага краю», які быў арганізаваны ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва адукацыйных устаноў Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці і Ціхвінскага раёна Ленінградскай вобласці.
Знаёмцеся: пераможцы міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу прэзентацый «Сцяжынкамі роднага краю»























