Дзяржыншчына! Ў любую пару года –
зялёны ліст, чырвоны цвет,
Цябе расквеціць так мастак – прырода –
Даецца дзіву навакольны свет!
03 ліпеня педагогі гімназіі сталі ўдзельнікамі раённай выставы-конкурсу фларыстычных дываноў “Прыгажосць сваімі рукамі”. Конкурс, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у рамках рэалізацыі раённага эколага-педагагічнага праекта “Упрыгожым Дзяржыншчыну кветкамі”.
Фларыстычны дыван ўяўляў сабой кветнік з выкарыстаннем кветкава-дэкаратыўных раслін (аднагадовых, шматгадовых), пяску, пілавіння, дранкі, кары і іншых матэрыялаў. Кампазіцыйнае рашэнне, складанасць, арыгінальнасць дывана выказвалі ідэі прыгажосці роднага края.
Фларыстычная кампазіцыя, створаная педагогамі гімназіі, па выніках конкурсу была адзначана Дыпломам III ступені.
Шчыра віншуем і выказваем словы падзякі настаўнікам англійскай мовы Гарэлік Вользе Алегаўне, Дубоўскай Кацярыне Анатольеўне, Сухаравай Марыі Сяргееўне, настаўніку біялогіі Слінка Святлане Уладзіміраўне і настаўніку працоўнага навучання Смольскай Святлане Вячаславаўне!
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.