Главная » Навiны » Дабрачынная акцыя «Дапамажы пайсці вучыцца»

Дабрачынная акцыя «Дапамажы пайсці вучыцца»

Падрыхтоўка дзіцяці да школы для кожнай сям’і — мерапрыемства сур’ёзнае і адказнае.
Са жніўня і на працягу верасня 2017 года ў Дзяржынскім раёне праходзіць штогадовая рэгіянальная дабрачынная акцыя «Дапамажы пайсці вучыцца» для дзяцей, перададзеных на сямейныя формы выхавання, дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў. Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе неабыякавыя: прадпрыемствы, установы, грамадскія арганізацыі, грамадзяне.
Інфармацыю пра сем’і, якія маюць патрэбу ў дапамозе па падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года, можна атрымаць у ДУА «Дзяржынскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» (дырэктар — Макарэвіч Вацлаў Аляксандравіч), тэл. (01716) 33762, 33765
Паважаныя бацькі! Калі вам неабходна дапамога ў падрыхтоўцы сваіх дзяцей да новага навучальнага года, ці вы вырашылі самі аказаць каму-то такую дапамогу, мы будзем вас чакаць!

 Педагог сацыяльны Фурса Ірына Віктараўна  тэл. 65446


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж