10 лютага на базе нашай гімназіі прайшла VII раённая краязнаўчая алімпіяда пад дэвізам “Маю гонар быць дзяржынцам!”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 23 каманды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.
У гэтым навучальным годзе краязнаўчая алімпіяда прайшла ў форме квэста, пад час якога ўдзельнікам каманды неабходна было выканаць заданні на шасці станцыях – “Ваяж без сакваяжа, ці наперад, у мінулае” (вуснае прадстаўленне інфармацыі пра знакамітыя помнікі (месцы) гісторыі і культуры Дзяржыншчыны), “Юны захавальнік школьнага музея” (веданне музейных тэрмінаў), “Ты вышэй усей, зямля Дзяржыншчыны маей” (прадстаўленне доказаў, чаму Дзяржынскі раён быў занесены на рэспубліканскую Дошку Гонару ў 2017 годзе), “Тайна музейнай рэліквіі” (прадстаўленне экспаната школьнага музея ў фоме экскурсіі), “Вясковыя вячоркі (прадстаўленне народных традыцый Дзяржыншчыны, вуснай народнай творчасці), “Быць светлым промнем для іншых…” (удзел у віктарыне “Жыццё і дзейнасць Ф.Э. Дзяржынскага”).
У склад гімназічнай каманды ўвайшлі наступныя навучэнцы: Рудак Анастасія (8М), Заботкін Багдан (9М), Анікевіч Анжаліка (10А), Худалей Георгій (10Б), Стражэвіч Ксенія (10Б), Верамеенка Арцём (9В). Па выніках праходжання ўсіх станцый гімназісты занялі 2 каманднае месца!
Асабістымі дыпломамі таксама адзначаны:
Рудак Анастасія – Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Ваяж без сакваяжа, ці наперад, у мінулае”,
Заботкін Багдан – Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Ты вышэй усей, зямля Дзяржыншчыны маей”,
Верамеенка Арцём – Дыплом 2 ступені ў намінацыі “Быць светлым промнем для іншых…”,
Худалей Георгій – Дыплом 3 ступені ў намінацыі “Юны захавальнік школьнага музея”,
Віншуем пераможцаў і выказваем шчырыя словы падзякі ўсім тым, хто дапамагаў у падрыхтоўцы каманды і верыў у наш поспех: настаўнікам гісторыі Бурцавай С.У. і Гарэліку М.У., настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Мінько К.А. і Хацкевіч А.Я., педагогам-арганізатарам Дубоўскай В.А. і Галавацкай Г.А., настаўніку рускай мовы і літаратуры Каладзінскай В.У., настаўніку мастацтва Сапуновай І.В.
Чарговая перамога паказала, што любую задачу лепш і лягчэй вырашаць камандай!
Намеснік дырэктара




















