Навучэнцы 3 “Г”, 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных спаборніцтваў “Вясёлыя старты”.
У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” (бокс), “Белая ладдзя”, “Кіраванне веласіпедам” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Lingwista”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Гармонія” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Нацыянальная бібліятэка Беларусі – наш гонар!”, “Кніжны калейдаскоп”, “Новыя кнігі” і інш.
Навучэнцы 3 “А”, 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі літаратурнага конкурсу “К книге и чтению – через досуг и общение”, прымеркаванага да Дня бібліятэк (15.09), навучэнцы 6 класаў — пазнавальнай гадзіны “Беларусь і косма”; актывісты ГА “БРПА” — квест-гульні “Мы – патрыёты”, раённага свята “Піянер.by”, пасяджэння раённага Савета ГА “БРПА”, прымеркаваных да Дня нараджэння БРПА.
Гімназісты таксама наведалі Абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй, дзе сталі ўдзельнікамі факультатыўных заняткаў па прафарыентацыі.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.