Главная » Навiны » 27 кастрычніка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Суботні настрой”

27 кастрычніка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Суботні настрой”

Навучэнцы 4-х класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Вясёлыя старты”. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” (бокс), “Белая ладдзя” і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “У свеце цікавых прафесій”, “Бібліятэка запрашае сяброў” (да Міжнароднага дня школьных бібліятэк (22.10)), “Міжнародны дзень анімацыі” (28.10), “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 6-х класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у прафарыентацыйнай гульні “Знайдзі сябе”.

Навучэнцы 2 “А” і 3 “А” класаў сталі ўдзельнікамі гульні-віктарыны “Падарожжа ў краіну казак”; выхаванцы клуба “Эка” – мерапрыемства па распрацоўцы мадэляў постараў і флаераў для Міжнародных экалагічных акцый; навучэнцы 10-х класаў – мерапрыемства клуба “X-Stream” “English Grammar. Off the bitten track”; выхаванцы секцыі па таеквандо – міжнародных спаборніцтваў “Кубак Еўропы па таеквандо”; навучэнцы 9-х класаў — працоўнага дэсанта “Чыстая гімназія – чысты горад!” (у межах рэспубліканскага месячніка); навучэнцы 9-11 класаў – заняткаў  Школы юных фізікаў у БДУ (у межах інавац. праекта) і XXI конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці; выхаванцы клуба “Гармонія” – Міжнароднага дзіцячага творчага конкурсу “Uwaga talent. Минск-2018” і раённага семінара-практыкума “Асаблівасці, метады і прыёмы работы па харэаграфіі з малодшым школьным узростам” (у межах дзейнасці РЦ “Школа выхавання праз мастацтва”); навучэнцы 5-х класаў — квест-гульні “Мы выбіраем ЗЛЖ!” (у межах дзейнасці РЦ “Гімназія – тэрыторыя здароўя”); навучэнцы 9 “В” класа – экскурсіі ў г.Мінск з наведваннем Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я Купалы; навучэнцы 2 “Г” класа – экскурсіі ў ЭБЦ; навучэнцы 2 “М” класа – экскурсіі ў экамузей “Свет пчол” (Валожынскі р-н, в.Барок); выхаванцы гуртка “Юны турыст” – адкрытага Кубка Дзяржынскага раёна па спартыўным арыентаванні імя Марата Казея.

На базе гімназіі прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Ёлка-Фэст”. Вынік удзелу педагогаў гімназіі ў творчым спабортніцтве – перамогі ў намінацыях “Лепшая сюжэтна-гульнявая праграма” і “Лепшая Снягурка”.

Кожны, хто прыйшоў у суботу ў гімназію, змог наведаць выставу фотаздымкаў “Мая малая радзіма”, якая знаходзіцца ў гімназічнай галерэі, і выставу творчых работ навучэнцаў 1-4 класаў з садавіны і агародніны “Шчодрыя дары восені” на рэкрэацыі першага паверха.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж