
2 лістапада вучні 3 “М” класа наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе Мінску.
Падарожжа па музею пачалося з агляду ваеннай тэхнікі, інсталяцый на ваенную тэматыку. Танкі, пушкі, самалёты вельмі ўразілі дзяцей.
Шмат інфармацыі, дакументаў, зброі…
Наведалі вучні залу, прысвечаную партызанам, розным бітвам. Сярод фотаздымкаў знайшлі партрэт нашага земляка М.Казея.
Кульмінацыяй стала Зала Перамогі, залітая светам і цішынёй.
Паўтары гадзіны праляцелі непрыкметна. Дзеці атрымалі мора эмоцый, магчымасць убачыць і перажыць моманты гісторыі.
Класны кіраўнік Я.Ю.Баранава