Главная » Навiны » 30 лістапада шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Гімназічная мазаіка”

30 лістапада шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Гімназічная мазаіка”

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Восень” прайшлі: “Вяселыя старты” для навучэнцаў 4А, 4М класаў, турнір па мініфутболе для навучэнцаў 6 класаў і турнір па шашках для навучэнцаў 9 класаў. Працавалі спартыўныя секцыі «Маўглі» (бокс) і «Таеквандо». Гімназісты сталі ўдзельнікамі райнных спаборніцтвах па шахматах.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, Школы юнага матэматыка, Школы юнага хіміка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў «Вучуся творча думаць», “Аматары польскай мовы», «Лінгвіст», «AБВ», “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”; пасяджэнне клуба “Эка”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах “Кніга тыдня” (да 120-годдзя М. Лынькова), “Есць правы і есць абавязкі”, “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”(да Сусветнага дня хатніх жывёл (30.11)) і інш. Бібліятэкары Харлап А.М. і Буяноўская Л.С. сумесна з педагогам сацыяльным Фурса І.В. таксама арганізавалі тэматычную выставу літаратуры для ўдзельнікаў бацькоўскага сходу “Падлетак і закон”.

Цэнтральным мерапрыемствам шостага школьнага дня, безумоўна, стала конкурсная шоў-праграма “Містар гімназіі – 2019” і танцывальны вечар.

У рамках гімназічнай суботы навучэнцы 1Б класа прынялі ўдзел у экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем эколага-біялагічнага цэнтра. Навучэнцы 4А, 4Б класаў сталі ўдзельнікамі КТС “Все профессии нужны, все профессии важны”; навучэнцы 6Б класа – мерапрыемства “Свята да нас ідзе…”, навучэнцы 6М класа – “Суботніх пасядзелак”; навучэнцы 7-8 класаў – інтэрактыўнага мерапрыемства “Падлетак і закон: тэрыторыя адказнасці”; бацькі гімназістаў – бацькоўскага сходу для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 5-11-х класаў “Падлетак і закон: тэрыторыя адказнасці”; педагогі гімназіі Гаршкова К.А. і Галубковіч А.Я. — мерапрыемстваў рэспубліканскай праграмы “Настаўнік для Беларусі” (на базе ДУА “Паплаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Бярэзінскага раёна”).

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж