
14 снежня шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Для добрых спраў жыццё нам дадзена!”
У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Зіма” прайшлі: Дзень здароўя для навучэнцаў 6, 7, 8 класаў, спартландыя «Спорт нам дапаможа сілы памнажаць» для навучэнцаў 4Г, 4М класаў; працавалі спартыўныя секцыі «Маўглі» (бокс), «Таеквандо», “Рухомыя гульні”. Удзельнікам Дня здароўя былі прапанаваны наступныя спартыўныя выклікі: гульня “Вясёлыя старты” (6 класы), турнір па міні-футболе (7 класы), турнір па баскетболе (8 класы). Навучэнцы гімназіі Сафарава Анастасія (5В) і Храмцоў Цімур (4Б) у складзе каманды Дзяржынскага раёна сталі ўдзельнікамі абласных спаборніцтваў па шахматах. Вынік удзелу – 2 каманднае месца (педагог – Хацкевіч І.С.).
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, Школы юнага фізматыка, Школы юнага хіміка, Школы абітурыента, пасяджэнне клуба “Эка”; заняткі гурткоў «Вучуся творча думаць», “Аматары польскай мовы», «Лінгвіст», «AБВ», “Робататэхніка”, “Юныя інспектары дарожнага руху” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах “Пагартаем старонкі “Чырвонай кнігі” (да Міжнароднага дня правоў жывёл (10.12)), “Ст. Шушкевічу — 85 гадоў”, “Тэрыторыя праў чалавека” (да Дня правоў чалавека (10.12)), “Яго вялікасць футбол” (да Сусветнага дня футболу (10.12)). Навучэнцам 3А класа ў бібліятэцы быў прапанаваны прафарыентацыйны занятак “Все работы хороши…”.
У рамках гімназічнай суботы навучэнцы 2Г класа прынялі ўдзел у экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем ЭБЦ; кіраўніцтва, педагогі гімназіі, спецыялісты СППС, навучэнцы 4Г класа, выхаванцы клуба “Гармонія” — у традыцыйным раённым фестывалі творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі “Запалі сваю зорку”.
Цэнтральным мерапрыемствам шостага школьнага дня, безумоўна, стаў раённы конкурс “Вучань года-2019”, які прайшоў на базе нашай гімназіі. Удзельнікамі конкурсу стала пяць навучэнцаў нашай гімназіі ў чатырох намінацыях – “Вучэбная дзейнасць”, “Творчая дзейнасць”, “Спартыўная дзейнасць”, “Грамадская дзейнасць”. Вынікі конкурсу будуць падвадзены на гэтым тыдні.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.




















