
30 снежня ў Мінску прайшла галоўная прафсаюзная ёлка. Навагодняе свята было арганізавана для дзяцей з сацыяльных прыютаў, дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў і дзяцей-інвалідаў.
На галоўную прафсаюзную ёлку былі запрошаны фіналісты спецыяльнага праекта “Мечты сбываются”, які быў часткай благачыннай акцыі “Профсоюзы детям”. Арганізацыйны камітэт атрымаў каля 400 пісем з пажаданнямі дзяцей з усёй краіны. У выніку бало выбрана сем фіналістаў—па аднаму з усіх абласцей Беларусі і сталіцы. Фіналістам ад Мінскай вобласці стаў вучань 3 “М” класа гімназіі г. Дзяржынска Змачынскі Ілья, які папрасіў у Дзеда Мароза падарунак не для сябе, а для свайго сябра Грышы.
«У мяне ёсць сябар Грыша, які з-за хваробы вельмі абмежаваны ў магчымасцях. Перад Новым годам мне захацелася падараваць яму радасць, таму я і напісаў пісьмо Дзеду Марозу, —расказаў аб сваёй гісторыі Ілья.
Баранава Я.Ю., класны кіраўнік 3 «М» класа