Главная » Навiны » "Дарога ў будучыню" падарыла "Навагодні настрой"

"Дарога ў будучыню" падарыла "Навагодні настрой"

Навучэнцы нашай гімназіі на галоўнай елачцы краіны! Малая зала палаца Рэспублікі, музычная казка » Навагодні настрой».

Як цудоўна атрымліваць падарункі! Асабліва пад Новы год і такія, якіх сапраўды не чакаеш!                                      Вось і нашы вучні, удзельнікі конкурса па робататэхніцы «Дарога у будучыню», атрымалі такі падарунак ад кіраўніцтва гімназіі — квіткі у Мінск, у палац Рэспублікі, на галоўную елачку краіны!                                        Перад пачаткам казкі дзеці наладзілі фотасесію на кастрычніцкай плошчы, каля ёлкі з прыгожымі кампазіцыямі з металу, пакаталіся ў чароўнай карэце, запрэжанай срэбным канём, пагутарылі з Дзедам Марозам і Снягуркай…                                    А далей, вядома ж, сама музычная, заваражальная казка,  пад назвай » Навагодні настрой». Дзеці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і вярталіся дамоў з цудоўным, казачным, навагоднім настроем!             Вялікі дзякуй за прыемны падарунак! Усіх з Новым Годам і няхай у вашым жыцці частей адбываюцца цуды!


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж