Главная » Навiны » 21 снежня шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Новы год да нас ідзе…”

21 снежня шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Новы год да нас ідзе…”

 

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Зіма” прайшлі: спартыўнае свята для навучэнцаў 4Б, 4М класаў, майстар-клас па баскетболе для навучэнцаў пачатковай школы, спаборніцтвы па валейболе сярод навучэнцаў старэйшых класаў; працавалі спартыўныя секцыі «Маўглі» (бокс), «Таеквандо», “Рухомыя гульні”. Навучэнцы гімназіі таксама сталі ўдзельнікамі раённых турыстычных спаборніцтваў на базе РЦТіК.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, Школы юнага фізматыка, Школы абітурыента, пасяджэнне клуба “Кліа”; заняткі гурткоў «Вучуся творча думаць», “Аматары польскай мовы», «Лінгвіст», «AБВ», “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Юныя інспектары дарожнага руху” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах “Ен пісаў пра вайну” (да 85-годдзя І. Чыгрынава), “Зіма ў лесе”, “Дзед Мароз і яго радня” і інш. Навучэнцам 3-5-х класаў у бібліятэцы быў прапанаваны творчы майстар-клас “Працуе майстэрня Дзеда Мароза”.

У рамках гімназічнай суботы навучэнцы 2А, 2Б класаў прынялі ўдзел у віртуальнай экскурсія “Новы год у розных краінах свету”; навучэнцы 9-х класаў – у мерапрыемствах клуба “Крынічка” «Хочам усе ведаць» (у межах Тыдня клуба); навучэнцы 6В класа – у акцыі СППС “Бяспечныя канікулы”; актывісты піянерскай дружыны гімназіі – у раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз” (на базе гімназіі); навучэнцы 9-10-х класаў – у абласным турніры юных фізікаў (на базе МАІРА; вынік удзелу – 3 месца!).

Прайшлі экскурсіі. Так, навучэнцы 3М класа адправіліся ў г.Мінск, дзе яны змаглі наведаць тэматычны інтэрактыўны спектакль-мюзікл «Новы год супраць Інтэрнэта». А навучэнцы 5М класа сталі ўдзельнікамі Навагодняга прадстаўлення, якое было арганізавана на базе сталічнага ДК “Трактарны завод”.

У суботні дзень на базе нашай гімназіі адбыўся 17-ы адкрыты кругласутачны турнір па гульні “Інтэлектуальны марафон”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж