
1 лютага 2020 года ў рамках акцыі “На крылах дабрыні і міласэрнасці” ўдзельнікі клубы Х-Stream сабраліся разам на майстэрню “From the Bottom of My Heart”, каб паразважаць на тэму міласэрнасці.
Ў наш высокатэхналагічны час, калі ўсе так хутка змяняецца, а людзі ўсе некуды спяшаюцца, не заўважаючы адзін аднаго, на дабрыню і міласэрнасць не хапае часу. Вучні выказвалі сваю думкі пра тое, як важна ўмець спачуваць, прыйсці на дапамогу слабейшаму, нават проста ўсміхнуцца другому чалавеку, быць добрым і ветлівым ў адносінах да сваіх родных і сяброў, аднакласнікаў і настаўнікаў. Усе ўдзельнікі майстар-класа пакінулі мерапрыемства не з пустымі рукамі. Вучні — ад усяго сэрца- зрабілі падарункі для сваіх родных і блізкіх.
Спадзяемся, што дабрыня і міласэрнасць застанецца ў сэрцах нашых вучняў назаўседы!
Класныя кіраўнікі 7 класаў: Бараўцова В.Л., Доўнар С.У., Паплаўская Г.А., Прыбыльская Н.Л.




















