
Самым яскравым мерапрыемствам суботняга дня стаў Вечар сустрэчы выпускнікоў “Радасць школьных сустрэч”. У гімназіі сабраліся выпускнікі, якія скончылі школу 40, 35, 30, 25, 20, 15, 10, 5 гадоў назад. Для ўсіх прысутных былі падрыхтаваны канцэртныя нумары, выставы, фотазона “Сустрэча школьных сяброў”, працаваў майстар-клас па вырабу сімвала выпускніка — званочка.
У межах абласной акцыі “29 добрых спраў”ад імя Мінаблвыканкама начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Т.В.Апраніч уручыла гімназіі сертыфікат на суму 15тысяч рублёў. Гэтыя сродкі пойдуць на развіццё матэрыальна-тэхнічнай базы гімназіі.
У межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Зіма” прайшлі: спартландыя “Будзеш моцным, будзеш лоўкім са спартыўнай падрыхтоўкай” (фінал 3 кл), спаборніцтвы па валейболе сярод 9 класаў, працавалі спартыўныя секцыі “Маўглі” (бокс), “Таеквандо”, “Рухомыя гульні”.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Робататэхніка”, “Юныя інспектары дарожнага руху” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах: “Пачытаем Чэхава” (да 160-годдзя з дня нараджэння пісьменніка (29.01.1860)), “Зямля з блакітнымі вачыма”(да Сусветнага дня водна-балотных абшараў (02.02)). А вучні 3 класа сталі ўдзельнікамі круглага стала па прафарыентацыі “У свеце прафесій”.
Клуб “X-Stream” у рамках акцыі “На крылах дабрыні і міласэрнасці” запрасіў навучнцаў 9 класаў на майстэрню «From the Bottom of my Hear». Для
8 класаў прайшоў круглы стол па прафілактыцы наркаманіі “Дарогі”.
Навучэнцы 3 “А” класа пабывалі ў віртуальным падарожжы “Нацыянальныя паркі і запаведнікі Рэспублікі Беларусь”.
Для будучых першакласнікаў працавала Школа ранняга развіцця.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская




















