
Вывучаць гісторыю роднага краю можна самымі рознымі спосабамі. Сёння мы паспрабавалі квэст.
13 лютага ў рамках праекта “Па шляху” была праведзена квэст-гульня. Яна складалася з дзвюх частак: спачатку вучні былі падзелены на каманды і прайшлі квэст ў гарадскім парку: з дапамогай карты шукалі капсулы, у якіх былі схаваныя літары і часткі фотаздымкаў вядомых месцаў нашага горада.
Потым ў гімназіі каманды выканалі другую частку гульні: рэбусы і загадкі. Па выніках былі абвешчаны пераможцы. Імі стала каманда «Койданаўцы»! Камандзе «Дзяржынцы» пашанцавала менш. Іх перамогі яшчэ наперадзе.
Вучні з задавальненнем ўдзельнічалі ў гульні і чакаюць новых квэстаў! Сачыце за анонсамі і далучайцеся да нас!
А.Ю.Галубковіч , настаўнік гісторыі